Дарэчы, а ліхтарах

10.04.2011 dzivactva

Пісаў папярэдні пост і знайшоў у сваіх архівах вось такі цікавы фатаздымак))

Hrusos

Аграмадэрн у архітэктуры

10.04.2011 dzivactva

AM_A1

Перадумовы для развіцця аграмадэрна склаліся яшчэ ў Савецкім Саюзе, але свае развіццё стыль атрымаў пасля развалу СССР. Галоўную ролю ў ягоным развіцці адыгралі калгасніік, якім удалося заняць вядучыя кіруючыя пасады па ўсёй рэспубліке. Дзякуючы ім аграмадэрн з’явіўся ў гарадской архітэктуры і рэстаўрацыі (аб чым будзе наступны пост)

На пачатку 90-х назіраецца пошук стылю, які ідхзе як у свецкай, так і ў царкоўная архітэктуры.

AM_A2

AM_A3

AM_A4

У царкоўным дойлідстве пачаліся эксперыменты з кананічнымі формамі
AM_A5

AM_A6

.

AM_A7

І дзесь да сярэдзіны 90-х выкрышталізаваўся ўзор пабудовы аграмадэрну. Першаснае наватарства праяўлялась ня ў форме, а ў матэр’яле. Самы шык ашалаяваць хату сайдынгам

AM_A8

ці абкласці сілікатнай цэглай
AM_A9

уставіць шклопакункі

AM_A10

У больш заможных людзей аграмадэрн набыў сваю крайнюю форму - панты.
AM_A11

У гарадскім дойлідстве аграмадэрн праявіўся ў так званай “парніковай архітэктуры” (гэта каб было як мага больш шкла і каб яно ўсё блішчала)
AM_A12

AM_A13

AM_A14

Для аграмадэрна характэрна эклектыка (ніхто ж не думае, аб гармоніі, галоўнае, каб было як у людзей)

AM_A15

AM_A16

AM_A17

Дарэчы, новай тэндэнцыяй аграмадэрну з’яўляецц агістарычнасць. Магчыма, гэта ўплыў беларускай школы рэстаўрацыі, якой прасцей зпруйнаваць і пабудаваць муляж, чым захаваць. КАлісьці ў Гародні быў касцёл, пасля прыйшлі бальшавікі і зруйнавалі яго, пасля прыйшлі іх злобныя ворагі - кпаіталісты, і пабудавалі там банк. Банк у формах касцёлу.

AM_A18

AM_A19

AM_A20

Аграмадэрн. Пачатак.

01.04.2011 dzivactva

AM

Даўно я не пісаў сюды, але зараз пачну цэлы цыкл пастоў, якія будуць прысвечаны такому фенамену сучаснай архітэктуры, як стыль аграмадэрн.

Для пачатку разглядзім асноўныя пастулаты аграмадэрну. Па-першае, гэта мадэрн, а для мадэрну ўласціва наватарства, пошук новых формаў і матэр’ялаў (пустацелая цэгла, газасілікатныя блокі, шлакабетон, сайдынг, шклопакункі). Але існуе 2 асноўных прынцыпа агармадэрну:

1. Каб прыгожа было.

/каб блісцела, каб выглядала па-багатаму і г.д. Прычым прыгажосць успрымаецца даволі суб’ектыўна, у заможных людзей часта выліваецца ў панты.
2. Каб было, як у людзей.

/дадзены прынцып дазваляе распаўсюджвацца вельмі хутка рознаму глупству. “Вунь мае суседзі зрабілі з пакрышак гусей, дык і я зраблю, каб было, як у людзей

Ёсць у аграмадэрна і свой канон. Эталонам аграмадэрну з’яўляецца Хрусос (ён жа нацыянальная бібліятэка Беларусі). Яго ідэяльная форма - ромбакубактаэдр - ужо больш за 5 год натхняе архітэктараў і скульптараў.

Яго выява сустракаецца на пажарным дэпо ў Горадні

AM1

Вось такія ліхтары хрусасіяльнага выгляду ставяць у новых мікрараёнах Менску.

AM3

Канцэнтрат стабільнасці на Гомельшчыне.

AM2

Чакайце ў бліжэйшы час: Аграмадэрн у архітэктуры, аграмадэрну у рэстаўрацыі і Аграмадэрн у малых архітэкітурных формах.

Вольна, царква Троіцкая

07.09.2010 dzivactva

Volna, carkva troickaja

У 1632 годзе ў Вольна быў заснаваны мужчынскі базыльянскі кляштар. У 1768 годзе пры кляштары быў пабудаваны мураваны храм. У 1840 годзе кляштар скасаваны, на яго базу пераведзены з наваградка праваслаўны жаночы манастыр, які праіснаваў тут да 1873 года, калі быў далучаны да Спаса-Праабражэнскага манастыру ў Менску. Храм жа пасля кпаітальнага рамонту быў пераасвячон у праваслаўную царкву. Гэта адбылося ў 1895 годзе.

Volna, carkva troickaja1

Храм -  помнікаў стылю ракако, мае вельмі багатае знешнее і ўнутранае аздабленне. Унікален жа гэты храм тым, што на яго фасадзе знаходзіцца ляпны барэльеф з вайсковай атрыбутыкай.

Volna, carkva troickaja barehlef

Ёсць у гэтага храма яшчэ адна цікавая асаблівасць - ён увесь час зачынены, з чым гэта сувязана высветліць та кі не атрымалася.

Volna, carkva troickaja2

Дуды, касцёл Нараджэння Дзевы Марыі

03.09.2010 dzivactva

Dudy, kascjol

Вёска Дуды знаходзіцца недалёк ад Іўя, каля Гродзенскай шашы. Касцёл быў пабудаваны на могілках у 1772 годзе на месцы больш старога храму. За савецкім часам касцёл быў перароблены пад склад, аднак ў 1983 годзе быў вернуты вернікам. Храм з’яўляецца аднім з рэдкіх прыкладаў драўляная архітэктуры барока.